Год

Эўхарыстыі

2004 кастрычнік - 2005 год


"Я - хлеб жывы, што зыйшоў з неба: хто есць хлеб гэты, жыць будзе вечна. Хлеб жа, які Я дам, ёсць Цела Маё, каторае Я аддам за жыццё сьвету"

Ян. 6, 51

Год Эўхарыстыі

РАЗДЗЕЛ 1

На галоўную

Гісторыя касцёла

Фотаздымкі

РАЗДЗЕЛ 2

Св.Францішак з Асізі

Oрдэн Братоў Меншых Капуцынаў

Францішканская духоўнасць

Форум



 
 


Касцёл жыве дзякуючы Эўхарыстыі. Гэта праўда адлюстоўвае не толькі штодзёны досвед веры, у ёй заключана сутнасць таямніцы Касцёла. Рознымі спосабамі Касцёл з радасцю пераконваецца, што пастаянна ажыццяўляецца абяцанне: “і вось Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку”(Мц 28, 20). Дзякуючы Найсвяцейшай Эўхарыстыі, у якой адбываецца перамяненне хлеба і віна ў Цела і Кроў Пана, Касцёл асаблівым чынам радуецца гэтай прысутнасці. З дня Спаслання Дуза Святога, у якім Касцёл, Народ Новага Запавету, распачаў сваё пілігрымаванне да нябеснай айчыны, Найсвяцейшы Сакрамэнт як бы вызначае рытм яго дзён, напаўняючы іх даверліваю надзеяй
II Ватыкнаскі Сабор слушна акрэсліў, што эўхарыстычная Ахвяра – гэта “крыніца і разам з тым вяршыня ўсяго хрысціянскага жыцця”, “бо ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі заглючаецца ўсё духоўнае багацце Касцёла, гэта значыць, сам Хрыстус, наша Пасха і Хлеб жывы, які праз сваё ажыўленае Духам Святым і жыватворнае Цела дае жыццё людзям”. Таму таксама Касцёл пастаянна звяртае свой позірк да свайго Пана, прысутнага ў Сакрамэнце Алтара, у якім Ён ва ўсёй паўнаце аб’яўляе веліч свёй любові.

"Пан Езус у тую ноч, калі быў выдаданы"(1 Кар 11, 23), устанавіў эўхарыстычную Ахвяру свайго Цела і сваёй Крыві. Словы апостала Паўла нагадваюць нам драматычныя абставіны, у якіх нарадзілася Эўхарыстыя. У ёй - назабыўны запавет мукі і смерці Пана. Эўхарыстыя - гэта не толькі прыбліжэнне тае падзеі, але яе сакрамэнтальнае здзяйсненне. Гэта ахвяра Крыжа, якая жыве на працягу стагоддзяў. Гэтую праўду добра перадаюць словы, якімі у лацінскім абрадзе вернікі адказваюць на прамоўленую святаром акламацыю: "Гэта вялікая таямніца веры". - "Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу!"
Касцёл атрымаў Эўхарыстыю ад Хрыста, свайго Пана, не ў якасці аднаго з многіх дароў, але як найвялікшы дар, бо гэта дар самога сябе, дар уласнай асобы ў яе святой чалавечнасці, а таксама дар Яго справы збаўлення.

Калі Касцёл цэлебруе Эўхарыстыю, памятку смерці і змёртвыхпаўстання свайго Пана, то цэнтральная падзея збаўлення становіцца сапраўды прысутнаю і "здзяйсняецца справа нашага Адкуплення". Гэтая Ахвяра мае да такой ступені вырашальнае значэнне для збаўлення роду людскога, што Езус склаў яе і вярнуўся да Айца толькі тады, калі пакінуў нам сродак, які дае магчымасць у ёй удзельнічаць так, як бы мы ў ёй прысутнічалі. Такім чынам, кожны вернік можа ў ёй удзельнічаць і карыстацца яе невычэрпным плёнам. Гэта вымярэнне паўсюднай любові, заключанай у сакрамэнце Эўхарыстыі, знаходзіць сваё ўгрунтаванне ў словах самога Збаўцы. Устанаўліваючы Эўхарыстыю, Ён не абмежаваўся толькі выказваннямі: "гэта Цела Маё", "гэта Кроў Мая", але дадаў: "якое зва вас будзе выдана..., якая за вас будзе праліта"(Мц 26, 26.28;Лк 22, 19-20). Ён не толькі пацвердзіў, што тое, што ім даваў есці і піць, было Яго Целам і Яго Крывёю, але ясна падкрэсліў, што гэта мае ахвярную каштоўнасць.

Збаўчая дзейнасць ахвяры рэалізуецца ва ўсёй паўнаце тады, калі ў Камуніі мы прымаем Цела і Кроў Пана. Эўхарыстычная ахвяра сама па сабе скіравана на ўнутранае паяднанне нас, веруючых, з Хрыстом праз Камунію: мы атрымліваем Таго, хто ахвяраваўся за нас, атрымліваем Яго Цела, якое Ён склаў за нас на Крыжы, і Яго Кроў, якую праліў "за многіх (...) на адпушчэнне грахоў"(Мц 26, 28). Мы памятаем Яго словы: "Як Мяне паслаў жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і хто спажывае Мяне, жыць будзе Мною" (Ян 6, 57). Калі Хрыстус прадказвае гэта першы раз, Яго слухачы здзіўленыя і здэзарыентаваныя, і Настаўнік вымушаны падкрэсліць аб'ектыўную праўду наступнымі словамі: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці Цела Сына Чалавечага і піць Крыві Яго, то не будзеце мець у сабе жыцця" (Ян 6, 53). Тут не ідзе гаворка пра ежу ў метафізічным сэнсе: "Цела Маё ёсць сапраўднаю ежаю, і Кроў Мая ёсць сапраўдным напоем" (Ян 6, 55).

З сказанага вышэй можна зразумець, якая вялікая адказнасць ляжыць пры цэлебрацыі Эўхарыстыі асабліва на святарах, якія павінны ўзначальваць яе in persona Christi, гарантуючы сведчанне і паслугу камуніі не толькі ў адносінах да супольнасці, якая непасрэдна бярэ ў ёй удзел, але таксама ў адносінах да паўсюднага Касцёла, які заўсёды прызываецца Эўхарыстыяй.

На пачатку трэцяга тысячагоддзя ўсе мы, дзеці Касцёла, заахвочаны з адноўленым запалам ісці шляхам хрысціянскага жыцця. "Не трэба (...) вышукваць "новай праграмы". Праграма ўжо ёсць: тая самая, што й заўсёды, заключаная ў Евангеллі і ў жывой Традыцыі. Па сутнасці, яна сканцэнтравана вакол самога Хрыста, якога мы павінны пазнаваць, любіць і наследваць, каб жыць у Ім трынітатарным жыццём і з Ім перамяняць гісторыю, аж пакуль не асягне сваёй паўнаты ў нябесным Ерузалеме" (Novo millennio ineunte). Выкананне гэтай праграмы адноўленай стараннасці ў хрысціянскім жыцці вядзе праз Эўхарыстыю.
Кожны крок да святасці, кожная дзейнасць, распачатая дзеля рэалізацыі місіі Касцёла, кожнае ажыццяўленне душпастырскіх праграмаў павінны чэрпаць неабходную сілу з эўхарыстычнай таямніцы і да яе імкнуцца, як да вяршыні.

З Энцыклікі Святога Айца Яна Паўла II (ECCLESIA DE EYHARISTIA)


Езус у сэрцы

Днямі ў касцёле Нараджэння Марыі адбылася радасная падзея: група дзяцей прыступіла да першай камуніі. Гэта ўрачыстасць прайшла ў чэрвені – месяцы, калі мы ўшаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Пана. І дзеці прынялі Хрыста да свайго сэрца, каб прайсці з ім жыццёвы шлях з любоўю, верай і надзеяй на выратаванне. Пробашч касцёла айцец Томаш уручыў усім удзельнікам Першай Камуніі кнігі Новага Запавету – галоўныя кнігі жыцця і пазнання.

Используются технологии uCoz

З пытаннямі, заўвагамі і прапановамі, звяртацца, калі ласка, па адрасу: wdzwinsk-kasciol@narod.ru