Статут, зацверджаны булай

На галоўную


Жыццё св.Францішка

Францішканская духоўнасць


Францішканскі час

Францішак і прырода

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў




Біскуп Ганорый, раб рабоў Божых, улюбёным сынам, брату Францішку і іншым братам з Ордэна Братоў Меншых шлю прывітанне і апостальскае благаславенне. Зыходзіць заўсёды апостальскі Прастол да пачэсных маленняў і дастойных жаданняў тых, хто просіць аб дараванні прыхільнасці. І таму, улюбёныя ў Пане сыны, схіліўшыся да вашых пачэсных маленняў, Статут нашага Ордэна, адобраны маім папярэднікам удзячнай памяці папай Інакенціям, нашай апостальскай уладай зацвярджаем і даём у дапаўненне гэтым словам. Ён заключаецца ў наступным:

Глава I. У Імя Пана! Пачынаецца жыццё меншых братоў

Статут і жыццё Братоў Меншых такія: захоўваць святое Евангелле Пана нашага Езуса Хрыста, жывучы ў паслухмянасці, без уласнасці і ў чысціні. Брат Францішак абяцае паслухмянасць і пашану папе Ганорыю і законным яго паслядоўнікам, і Рымскай Царкве. Іншыя ж браты абавязаны падпарадкоўвацца брату Францішку і яго паслядоўнікам.

Глава II. Аб тых, хто хоча прыняць гэта жыццё, і якім чынам яны павінны быць прыняты

Калі хто захоча прыняць гэта жыццё і прыйдзе да нашых братоў, няхай адашлюць яго да міністраў сваіх правінцый, якім толькі і даруецца дазвол прымаць братоў, і нікому іншаму. Міністры ж няхай засяроджана дапытаюць іх аб каталіцкай веры і царкоўных таямніцах. І калі яны вераць ва ўсё гэта і хочуць гэта верна прапаведваць і аж да канца няўхільна захоўваць і не мець жонак, або калі маюць, жонкі іх ужо пайшлі ў манастыр, або адпусцілі іх з дазволу біскупа, даўшы абяцанне ўстрымання, і ўзрост жонак такі, што не можа аб іх нарадзіцца падазронасць, няхай скажуць ім словы святога Евангелля (пр. Мф.21), каб пайшлі і прадалі ўсё сваё і паспяшаліся раздаць бедным. Калі не могуць гэта зрабіць дастатковая іх добрая воля. І няхай асцерагаюцца браты і іх міністры непакоіцца аб іх пераходнай маёмасці, няхай свабодна робяць са сваёй маёмасцю ўсё, што Пан ні ўнушае ім. Калі ж, аднак, будуць пытацца парады, міністр мае ўладу паслаць іх да тых богабаязлівых людзей, з парады якіх тыя б раздалі дабро сваё бедным. Затым дазволілі б ім апрануцца ў лахманы выпрабоўваемых, або ў дзве расы без капюшона, і вяроўку, і штаны, і капарон да пояса, калі толькі міністрам у якім-небудзь выпадку не падасца богаўгодным што іншае. Па заканчэнні ж года выпрабавання яны павінны быць прыняты ў паслушанне, паабяцаўшы заўсёды захоўваць такое жыццё і Статут. І ні ў якім выпадку нельга будзе ім выйсці з гэтага Ордэна, акрамя як па рашэнню пана Папы, таму што, па святому Евангеллю, ніхто, які ўсклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не благанадзейны для Панства Божага (Лк. 9, 62). І тыя, хто ўжо прынёс абет паслушання, няхай носяць адну расу з капюшонам і другую без капюшона, хто захоча. І хто вымушаны патрэбай, можа насіць абутак. І ўсе браты няхай адзяваюцца ў сціплую вопратку латаць жа яе могуць з аўчыны і іншых ануч па благаслаўленню Божаму. Якіх я прашу і заклікаю, няхай не пагарджаюць і не асуджаюць людзей, якіх убачаць апранутымі ў тонкую рознакаляровую вопратку, або якія ядуць адмысловыя стравы, але няхай кожны тады яшчэ больш асуджае і пагарджае сябе самога.

Глава III Аб Боскім служэнні і посце, і якім чынам браты павінны ісці ў свет

Клірыкі няхай ажыццяўляюць службу Божыю па чыну Рымскай Царквы за выключэннем Псалтыры, у якой могуць рабіць скарачэнні. Манахі ж няхай чытаюць дваццаць чатыры разы "Ойча наш" да раніцы, а раніцай - пяць, у першы, трэці, шосты, девяты, у любы з гэтых часоў - сем, вечарам - дванаццаць, па вечары - сем; і няхай моляцца аб памерлых. І няхай посцяцца ад свята Ўсіх Святых да Нараджэння Божага. Святую ж чатырохдзесятніцу, якая пачынаецца ад Богаз'яўлення і доўжыцца без перапынку сорак дзён, якую Пан асвяціў Сваім святым постам (Мф. 4, 2), хто добраахвотна будзе пасціцца, благаславёныя тыя ад Пана, а хто не стане, няхай не прымушаюць. Але няхай захоўвае другі пост чатырохдесятніцы да Ўваскрасення Панскага. У іншы ж час не абавязаны пасціцца, акрамя пятніцы. У выпадку ж яўнай неабходнасці браты вызваляюцца ад абавязку цялеснага посту. Але прашу, малю і пераконваю братоў маіх у Пане Езусе Хрысце, каб, калі будуць у свеце, не распачыналі сварак, ні слоўных спрэчак (Цім. 2, 14), не асуджалі б іншых; але былі бы мяккімі, міралюбівымі і сціплымі, пакорнымі і кроткімі. Гутарылі б з усімі, як належыць, правільным чынам. І не павінны рухацца верхам, хіба толькі вымушаныя яўнай неабходнасццю або немаччу. У які дом увойдуць, найперш няхай скажуць: "Мір дому гэтаму" (Лк. 10, 5). І, па святому Евангеллю, няхай ядуць ад усялякай ежы, якую прапануюць ім (Лк. 10, 8).

Глава IV. Аб тым, каб браты не прымалі грошай

Настойліва загадваю ўсім братам, каб ніякім чынам не прымалі ніякіх грошай ні для сябе, ні для іншай асобы. Аднак для патрэб хворых і для таго, каб апрануць іншых братоў, міністры і кустоды - і толькі яны - праз духоўных сяброў няхай возьмуць на сябе клопат у адпаведнасці з месцам і часам і знаходжанням у халоднай мясцовасці, як ім падасца неабходным ; і няхай заўсёды захоўваецца тая ўмова, каб, як было сказана, ніякіх грошай не прымалі.

Глава V. Аб рабоце

Тыя браты, якім Пан даў Боскую ласку працаваць, няхай працуюць верна і пабожна, але так, каб, пазбавіўшыся варожага душы дасуга, не пагасілі б дух святой малітвы і пабожнасці, якой павінна быць прысвечана ўсё, што мінае. З аплаты ж за працу няхай возьмуць неабходнае для цялесных патрэб сабе і сваі братам, акрамя грошай, і то паслухмяна, як належыць рабам Божым і паслядоўнікам Свяцейшай Беднасці.

Глава VI. Аб тым, каб браты нічога не прысвойвалі сабе, і аб зборы міласціны, і аб нямоглых братах

Браты няхай нічога не прысвойваюць сабе, ні дом, ні маёнтак, ні што іншае. І быццам вандроўнікі і прышэльцы (Пят. 2, 11) у гэтым свеце, у беднасці і паслухмянасці Пану служачы, няхай без сораму ходзяць за падаяннем, і не варта ім сароміцца, таму што Пан дзеля нас зрабіўся бедным у гэтым свеце (2 Кар. 8,9). Вось тая вяршыня вышэйшай беднасці, якая вас, даражэйшыя браты мае, зрабіла нашчадкамі і царамі Панства Нябеснага (Іак. 2, 5). Няхай будзе яна той вашай доляй, якая прывядзе да зямлі жывых (Пс. 141, 6). Якой перадаўшыся цалкам, улюбёныя браты, у Імя Пана нашага Езуса Хрыста нічога іншага на векі пад небам не жадайце мець. І, дзе б ні былі і не знаходзіліся браты, няхай лічаць адзін аднаго членамі адной сям'і. Няхай не баючыся адкрываюць адзін аднаму сваю патрэбу, таму што, калі маці сілкуе і любіць сына свайго (Фес. 2, 7) ва ўлонні, наколькі больш павінен кожны любіць і сілкаваць брата свайго духоўнага? І калі хто з іх упадае ў бяссілле, іншыя браты павінны яму служыць, як хацелі б, каб ім самім служылі (Мф. 7,12).

Глава VII. Аб пакуте, якая ўскладаецца на саграшыўшых братоў

Калі хто з братоў па нагавору ворага ўчыніць смяротны грэх, то за тыя грахі, права разгляду якіх, як вырашаць браты, ёсць толькі ў міністраў правінцый, вышэйназваныя браты павінны паследваць да міністраў як мага хутчэй, без прамаруджвання. Самі ж міністры, калі яны прасвітары, няхай са шкадаваннем накладуць на іх пакуту праз пасрэдніцтва ішых святароў Ордэна, як ім з Божай дапамогай лепш выдасца ўсё ўладкаваць. І павінны баяцца, каб не гневаліся і не саромелеся з-за граха іншага, таму што гнеў і сорам у сабе і іншых праганяюць любоў.

Глава VIII. Аб выбранні генеральнага міністра гэтага братэрства і аб капітуле Пяцідзесятніцы

Усе браты павінны заўсёды мець у якасці генеральнага міністра і слугі ўсяго братэрства аднаго з братоў гэтага Ордэна і строга яго слухацца. Калі ён памрэ, выбар паслядоўніка павінен быць здзейснены правінцыяльнымі міністрамі і кустодамі на капітуле ў Пяцідзесятніцу, на якім правінцыяльныя міністры павінны заўсёды збірацца, у месцы, дзе ўстаноўлена генеральным міністрам; і так раз у тры гады або ў іншы тэрмін, большы або меншы, як распарадзіцца названы міністр.

І калі калі-небудзь большасць правінцыяльных міністраў і кустодаў прызнаюць, што вышэйназваны міністр не здольны служыць і быць карысным для ўсіх братоў, названыя браты, якія маюць права выбару, павінны ў імя Божае абраць сабе іншага генерала. Пасля ж капітула ў Пяцідзесятніцу асобныя міністры і кустоды могуць, калі захочуць і палічаць патрэбным, у тым жа годзе аднойчы склікаць ў сваіх кустодыях сваіх братоў на капітул.

Глава IX. Аб прапаведніках

Няхай браты не прапаведаюць у епархіі біскупа, калі ён забараніў гэта. І ніводзін з братоў ні ў якім выпадку няхай не адважваецца прапаведаваць народу да той пары, пакуль не будзе праэкзаменаваны і выпрабаваны генеральным міністрам гэтага братэрства і не атрымае ад яго абавязак прапаведвання. Напамінаю таксама і заклікаю братоў, каб у пропаведзі, якую яны прамаўляюць, словы іх былі прадуманыя і простыя (Пс. 11,7; 17,31), на карысць і для навукі народу, каб гаварылі ім аб пароках і дабрыні, аб пакаранні і славе кароткімі словамі, бо нешматслоўны быў Пан на зямлі (Рым. 9,28).

Глава Х. Аб ушчуванні і выпраўленні братоў

Браты, якія з'яўляюцца міністрамі і слугамі іншых братоў, няхай наведваюць і пераконваюць братоў сваіх і сціпла і з любоўю няхай выпраўляюць іх, не прыпісваючы ім нічога супраць сумлення і нашага Статута. Падпараткаваныя ж браты няхай памятаюць, што для Бога яны выракліся ад уласнай волі. Таму настойліва даю параду ім, каб павінаваліся сваім міністрам ва ўсім, што абяцалі Богу захоўваць і што не супраць сумлення і нашага Статута. І дзе б ні былі браты, якія зразумелі і ўсвядомілі, што яны не могуць духоўна следваць Статуту, яны павінны і могуць адразу звярнуцца да сваіх міністраў. Міністры ж павінны іх прыняць з любоўю і выказаць ім такую прыхільнасць, каб тыя маглі размаўляць і паступаць з імі, як паны са сваімі рабамі, так і павінна быць, бо міністры - гэта рабы ўсіх братоў. Пераконваю і заклікаю ў Пане Езусе Хрысце, каб асцерагаліся браты ўсялякай ганарлівасці, услаўленне, зайздрасці, любасці (Лк. 12,15), клопату і хваляванняў гэтага свету (Мф. 13,22), зламоўя і абурэння, і каб не імкнуліся непісьменныя навучыцца, але няхай разважаць, што больш за ўсё павінны жадаць мець Дух Панскі і Яго Святое дзеянне ў сабе, маліцца Яму заўсёды з чыстым сэрцам і напоўніцца смірэннем, цярпеннем у выгнанні і немачы і любіць тых, хто нас пераследуе, і асуджае, і выкрывае, таму што гаворыць Пан: "Любіце ворагаў вашых і маліцеся за крыўдзячых вас і гонячых вас (Мф. 5,44), ухвалёныя выгнаныя за праўду бо іх ёсць Панства Нябеснае (Мф. 5, 10). Той хто трываў да канца, выратуецца (Мф. 10, 22)".

Глава XI. Аб тым, каб браты не наведвалі жаночыя манастыры

Строга загадваю ўсім братам, каб не мелі падазроных сустрэч і размоў з жанчынамі, і няхай не ўваходзяць ў жаночыя манастыры, акрамя тых, каму Апостальскім Прастолам удзелены на гэта асобы дазвол; нельга быць хроснымі бацькамі ні мужчын, ні жанчын, каб з-за гэтага паміж братамі або з-за братоў не ўзнікала абурэння.

Глава XII. Аб тых, хто ідзе да сарацынаў і іншых няверных

Хто б з братоў па Боскаму натхненню не хацеў пайсці да сарацынаў або іншых няверных, няхай перш спытае дазволу ў сваіх правінцыяльных міністраў. Міністры ж няхай нікому не даюць такога дазволу, акрамя тых, якіх яны палічуць здольнымі для гэтай місіі. Міністаў жа іх абетам паслухмянасці абавязваю да таго, каб папрасілі ў пана Папы аднаго з кардыналаў Святой Рымскай Царквы, які стаў бы кіраўніком, ахоўнікам і настаўнікам гэтага братэрства, каб заўсёды, пакорна прыпаўшы да Святой Царквы мы баліб цвёрдымі ў веры (Кал. 1,23) каталіцкай і захоўвалі тое, што абяцалі, - беднасць і паслухмянасць і святое Евангелле Пана нашага Езуса Хрыста. (Нікому, адпаведна, з людзей нельга гэты дакумент, намі зацверджаны адмяніць, або ў неразумнай дзёрскасці пайсці супраць яго. Калі ж хто адважыцца пасягнуць на гэта, адчуе на сабе гнеў Бога Усемагутнага і святых Пятра і Паўла, апосталаў Яго. Дадзена ў Латэране ў трэці дзень ад снежаньскіх календ, у восьмы год нашага пантыфікату).

Верхнядзвінск. Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі