Пераўтварэнне

На галоўную


Кароткая храналогія

Францішканскі статут

Францішканская духоўнасць


Францішканскі час

Францішак і прырода

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў




Працягвая марыць аб рыцарскай кар'еры, вясной 1205 года ён адправіўся ў новы паход у Апулію. У Спалета ў час сна ён убачыў цудоўны вялікі палац, поўны зброі і ўпрыгожванняў. Калі ён спытаў, чый гэта палац, з нябёс быў дадзены адказ, што ўсё належыць яго войску. Не зразумеўшы духоўнага сэнсу ўбачанага, схаванага ў скарбніцах мудрасці Божай, Франіцашк прымае яго за знак, які перадвяшчае поспех у ваенным паходзе. Наступнай ноччу ўва сне Францішак чуе заклік следаваць за Вышэйшым Панам. Гэта стала пачаткам пераўтварэння Францішка: ён згубіў любоў да ўцех і пачаў паступова аддаляцца ад свету, прысвячаючы час посту і малітвам, імкнучыся вызначыць свой дальнейшы жыццёвы шлях. Важным момантам яго пераўтварэння з'явілася сустрэча з пракажоным, у якім убачыў пакутуючага Хрыста і абняў яго; пасля Францішак часта дапамагаў пракажоным. 1206 год. Францішак здзейсніў пілігрымкц і Рым. Пасля вяртання, пад час малітвы перад крыжам у касцёле св. Даміяна ён пачуў голас, які казаў:"Ідзі, Францішак, адбудуй дом Мой.." Працягвая працаваць у лаўцы свайго бацькі, выручку ад гандлю Францішак пачаў раздаваць бедным, і гэта прывяло да канфлікту з бацькам: у лютым1206 г. Пьетра Бернардоне перад біскупскім судом публічна пазбавіў сына спадчыны, а той неадкладна атдаў яму грошы і адзенне.

Жыццё св.Францішка