Новы шлях

На галоўную


Кароткая храналогія

Францішканскі статут

Францішканская духоўнасць


Францішканскі час

Францішак і прырода

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў




С таго часу Францішак хадзіў у туніке ў выглядзе крыжа, і дапамагаў хворым і пракажоным. Францішак сваімі рукамі адбудаваў тры царквы: Св.Даміяна, Св. Пятра, Божай Мацеры Анёльскай.

У 1208 годзе, удзельчая ў Святой Імшы ў дзень св. Матфея, Францішак пачуў расказ аб тым, як Збаўца адпраўляе сваіх вучняў абвяшчаць Валадарства Нябеснае. Прыняўшы гэтыя словы як адкрыццё волі Хрыста, Францішак, атрымаўшы згоду біскупа Асізі, пачаў абвяшчаць мір і пакаянне.

У хуткім часе ў яго з'явіліся першыя паслядоўнікі. Стварыўшы Статут новага братэрства з евангельскіх цытат, Францішак разам з братамі адпраўляецца ў 1209 годзе ў Рым, дзе атрымлівае вуснае падцвярджэнне Статута Папам Інакенціям III. Пантыфік увераваў, што вуснамі Францішка маўляе Госпад, калі атрымаў прывід аб тым, як Латэранская базіліка нахілілася да зямлі, а невысокі бедны, і гэта быў Францішак, падтрымаў будынак і не даў яму ўпасці. У час гэтага візіта ў Рым Францішак, згодна паданню, быў пасвечаны ў дыяканы.

Пад уплывам пропаведзей і вобразам жыцця Францішка дала абет евангельскага жыцця Клара - графіня з роду Фавроне ді Оффредуччы, а ў хуткім часе яе сястра Агнеса і іншыя дзяўчыны. У 1212 годзе Францішак стварыў для іх Статут.

Жыццё св.Францішка