Юнацтва св.Францішка

На галоўную


Кароткая храналогія

Францішканскі статут

Францішканская духоўнасць


Францішканскі час

Францішак і прырода

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў




Францішак нарадзіўся ў 1181 альбо 1182 годзе ў Асізі - невялікім старажытным горадзе ў Умбрыі (Цэнтральная Еўропа), у багатай арыстакратычнай сям'і. Яго бацьку -гандлёўца тканінамі - звалі Пьетра Бернардоне; маці - Піка - была родам з Францыі. Пры хрышчэнні яна дала сыну імя Джаванні; але бацька, знаходзячыся ў той час у вандроўцы, пасля вяртання назваў хлопчыка Францішкам (па-італьянску -"Франчэска" або "Французік"), відавочна, з добрых адносін да краіны, з якой ён падтрымліваў гандлёвыя сувязі.

Гады вучэння Францішка былі нядоўгімі. Калі яму настала 14, бацька палічыў, што школьнай навукі ён набраўся досыць, і з 1196 года Францішак разам з братам ужо дапамагаў бацьку ў гандлі тканінамі. Правадыр і любімец моладзі, Францішак праводзіў дні свайго юнацтва ў бесклапотным вяселлі і радасці, а яго бацька не шкадаваў для свайго каханага сына грошай.

Уяўленне сталеючага Францішка захапілі паэмы і песні вандруючых трубадураў, прысвечаныя рыцарскім подзвігам: ён марыў аб падобных подзвігах і славе.

Здавалася, яго мары аб рыцарскім жыцці пачынаюцца спраўджацца, калі ён у радах асізскай арміі прыняў удзел у вайне супраць Перуджы (1202 г.). Але асізскае войска атрымала фіяска, і Францішак трапіў у палон, цэлы год правёў у турмах, а пасля вызвалення захварэў. Пад час знаходжання ў турме і аднаўлення здароўя былі для яго часам роздуму. Ён пранікся спачуваннем да бедных. Аднойчы, сустрэўшы беднага рыцара, Францішак высакародна аддаў яму сваё адзенне.

Жыццё св.Францішка