Кароткая храналогія

На галоўную


Жыццё св.Францішка

Францішканскі статут

Францішканская духоўнасць


Францішканскі час

Францішак і прырода

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў




1181 або 1182Францішак нарадзіўся ў сям'і Пьетра і Пікі Бернардоне
12 верасня 1202Пад час вайны Асізі з Перуджыяй у бітве пры мосце св.Яна Францішак трапляе ў палон да перузіянцаў
1203 Вяртанне з палону
1204 Хвароба і выздараўленне
1205 Дарога ў Апулію ў пошуках славы. Таямнічы сон у Спалета і паспяховае вяртанне ў Асізі
1205-1206 У касцёле св.Даміяна Францішак пачуў таямнічы голас з крыжа: "Францішак, ідзі і адбудуй дом Мой, які ператвараецца ў руіны". Пералом у душы Францішка і поўнае навяртанне. Перад біскупам Асізі Францішак аддае грошы і вопратку свайму бацьку, які не згадзіўся з яго новым вобразам жыцця.
1206-1208Францішак сваімі рукамі адбудоўвае касцёлы: св.Даміяна, св.Пятра і Божай Маці Анёльскай
24 лютага 1208 Пад час імшы Францішак пачуў словы Евангелля, якія дазволілі яму лепш зразумець сваё прызванне
16 красавіка 1208 У Францішка з'яўляюцца першыя паплечнікі: Бернард да Квінтавале і Пётр Катані
23 красавіка 1208 Да Францішка далучаецца брат Эгідый
Вясна 1208 Францішак разам з братам Эгідыям адпраўляецца ў Марке з першай місіяй. Да іх далучаецца брат Філіп. Брат Бернард і брат Эгідый адпраўляюцца з місіяй у Фларэнцыю
Восень 1208 Другая місія Меншых братоў
1209 Вяртанне ўсіх братоў у Парцыўнкулу. Новыя вучні
1209 або 1210 Пілігрымка з дванаццацю вучнямі ў Рым; вуснае зацверджанне Статута Меншых братоў Папам Інакенціям III
1211 У канцы года Францішак адпраўляецца на Ўсход. Пад час шторма карабель церпіць гібель ля берагоў Далмаціі. Вяртанне праз Анкону ў Італію
18/19 сакавіка 1212 Пастрыжэнне св.Клары ў Парцыункуле. Стварэнне новага ордэну - Кларыс
8 мая 1213Граф Арланда дорыць Францішку гару Верну
1213-1214
(1214-1215)
Францішак адпраўляецца ў Іспанію. Ён рашае ісці прапаведваць у Марока, але раптоўная хвароба прымушае яго вяртацца ў Парцыункулу
1215 IV Латэранскі Сабор, на якім, магчыма, прысутнічаў Францішак, дзе, відавочна, адбылася першая сустрэча з св.Дамінікам
14 мая 1217 Капітул у Парцыўнкуле, на якім прынята рашэнне адправіць місіянераў за мяжу. Францішак стаў у начале місіі, якая адпраўлялася ў Францыю. З'явіўшыся ў Фларэнцыі, Францішак сустрэў кардынала Гугаліна, які пераканаў яго застацца ў Італіі.
11 чэрвеня 1218 Папа Грыгорый III у буле "Cum dilecti", звяртаючыся да біскупаў, зацвярджае сапраўднасць прапаведвання Меншых братоў
24 чэрвеня 1219 Францішак разам з братамі адплывае ў Егіпет
29 жніўня 1219 Францішак з'яўляецца сведкам няўдачнага штурму Даміеты. Ён накіроўваецца разам з братам Ілюмінатам да султана
1220 Францішак знімае з сябе місію генерала Ордэну і даручае яе Пятру Катані
1221 Францішак складае т.з. "Першы Статут", не зацверджанны Рымскай курыяй
1221-1222 Францішак прапаведвае ў паўднёвай Італіі
15 жніўня 1222 Пропаведзь на гарадской плошчы ў Балоніі, якая мірыць ваюючых балонцаў
1223 Францішак складае так званы "Другі Статут"
29 лістапада 1223 Зацвярджэнне Статута Папам Ганорыям III
24/25 снежня 1223 Божае Нараджэнне ў Грэчо
15 жніўня
29 верасня 1224
Францішак праводзіць 40 дзён посту на гары Верн, дзе 14 верасня атрымлівае стыгматы
1224-1225 Францішак, вандроўнічая на асле, прапаведвае ў Умбрыі і Марке
1225 Францішак праводзе каля двух месяцаў у саду св.Клары пры касцёле св.Даміяна, дзе складае "Гімн Сонцу". Уступаючы просьбам брата Іліі, Францішак згаджаецца звярнуцца да доктара з-за хваробы вачэй
1226 Францішак застаецца на лячэнні ў Сіене. Затым ён часова жыве ў біскупа Асізі. Прадчуваючы, што канец яго жыцця ўсё бліжэй, Францішак просіць, каб яго перанеслі ў Парцыўнкулу
3 кастрычніка 1226 Францішак памірае ў суботу. На другі дзень, у нядзелю, яго пахароны ў касцёле св.Георгія
16 ліпеня 1228 Папа Грыгорый IX абвяшчае св.Францішка святым
25 мая 1230 Мошчы св.Францішка пераносяць у базіліку, пабудаваную ў яго чэсць

Верхнядзвінск. Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі