Гісторыя касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

На галоўную


Фотаздымкі


Св.Францішак з Асізі

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў




Касцёл Нараджэння Панны Марыі ў Верхнядзвінску - адзін с нешматлікіх архітэктурных помнікаў, які на вачах аднаго пакалення перажыў сваю гібель і адраджэнне. 1989 г быў асабліва плённым: літаральна на вачах мураваны шкілет пабудовы ператварыўся ў светлы гмах з цудоўнай каванай аздобай фасаду і брамы. Неўзабаве ён атрымаў такі ж светлы светлы і святочны інтэр'ер.

А вось гісторыя гаэтака помніка, яго мінулае і будучае. Даследаванні, праведзеныя супрацоўнікамі спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрань Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і архіўныя дакументы дазваляюць зазірнуць у старадаўнія часы.

"Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ея Императорсокого Величества в Белорусские помнечиства 1780 г." сведчаць, што "Дризен был прежде местечком с одной деревянной Настолицкою церковью". Аднак яшчэ ў 1740 г. існавала "Визита Дрисинского костёла", адкуль мы даведваемся, што ў мястэчку ўжо быў і драўляны касцёл, пабудаваны ў 1734 г. "Инвентари костелов Дриссо-Себежского деканата" даюць макчымасць уявіць яго знешні выгляд. Гэта быў "костёл деревянный на подмурку, гонтом крытый".

У 1777 г. Дрыса была ўзведзена ў ранг павятовага горада ў складзе Полацкай губерні. На пачатку новага, XIX стагоддзя горад вырас, у сувязі з чым спатрэбіліся і новыя, вялікія храмы. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве мураванага касцёла. Рымска-каталіцкі касцёл быў пабудаваны ў 1809 г. паміж вуліцамі Дзвінскай, Маскоўскай і Новай Каменнай. А ў 1867 г. ён ужо капітальна рамантаваўся і ў нейкай ступені перабудоўваўся.

Побач з касцёлам у 1860 г. быў узведзены плябальны дом, а пры ім "флигель…посредине сени, при них возовня, стайня и сарай под одною драничною крышею". Перад касцёлам знаходзіліся жалезныя вароты з жалезнымі ж веснічкамі па абодва бакі на каменных слупах; з левага боку касцёл быў абкруджаны мураванымі касцельнымі лаўкамі, з астатніх - драўлянай агароджай.

На касцёльным пляцы, на Зялёнай вуліцы, знаходзіўся двухпавярховы дом, пабудаваны ў 1879 г. касцельным настаяцелем. Верхні паверх гэтага дома ў тыя гады быў драўляным.

У Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1882 г. сказана, што пры касцёле існавала вучылішча. Даследчыкі лічаць, што яно знаходзіцца ў плябанскім доме побач з касцёлам.

Сам касцёл, плябанскія дамы, лаўкі, агароджа і брама складалі адзіны архітэктурны ансамбль, хаця і будаваліся ў розныя гады. Гэты куток нашага горада генеральным праектам вылучаны ў ахоўную зону. Значная частка старых пабудоў тут нядрэнна захавалася. Напрыклад, касцёльныя лаўкі - гэта магазіны па. вул.Качкара, плябанскія дамы - "Кніжны магазі", а таксама будынак насупраць бібліятэкі. Частка гэтага будынка, лічаць архітэктары, страчана. Яна цягнулася ўздоўж вуліцы Качкара на ўвесь квартал і таксама мела два паверхі.

З цягам часу касцёл быў рэстаўраваны і набыў дадатковыя прывабныя рысы, якія надаюць яго цэнтру "водар гісторыі". Страціўся толькі адзін ярус яго вежы, з-за чаго будынак стаў больш прыземістым і пазбавіўся ў пэўнай меры лёгкай гатычнай узнёсласці. У такім выглядзе ён прастаяў нядоўга - цяперашні пробашч парафіі а.Томаш Юньчык змяніў вежу на новую, якая дадала касцёлу рысы былых часоў...

Используются технологии uCoz