Жыццё св.Францішка

Святы Францішак з Асізі

На галоўную


Кароткая храналогія

Францішканскі статут

Францішканская духоўнасць


Францішканскі час

Францішак і прырода

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў



Францішак з Асізі, заснавальнік нашага Ордэну - адзін з самых вялікіх хрысціянскіх святых. Часта яго называюць "самым прывабным святым", і заслужана лічаць самым папулярным сярод некатолікаў і нават сярод атэістаў.

На працягу васьмі стагоддзяў асоба св.Францішка прыцягвае людзей самых розных светапоглядаў. У ім бачаць заснавальніка суб'ектывізму і індывідуалізму, папярэдніка Рэнесанса, рэфарматара, першага хіпі, змагара за ахову навакольнага асяроддзя, рэвалюцыянера, рамантычнага героя... На самой справе, у жыцці Францішка, па сутнасці, не было нічога, акрамя дакладнага следвання евангельскаму ідэалу і падабенству Хрысту - настолькі дакладна, што яго называюць "Alter Christus" - "Другі Хрыстос".

Францішак нарадзіўся ў 1181 (або 1182) г. у горадзе Асізі ў Умбрыі (Цэнтральная Італія), у сям'і купца і гандляра тканінамі Пьетра Бернардоне. Правёўшы юнацтва бесклапотна і весела, ва ўзросце 24 гадоў ён перажыў навяртанне, і з таго часу цалкам прысвяціў сябе Богу. Ён пачаў жыць у крайняй беднасці, даглядаў пракажоных, уласнымі рукамі адбудаваў разбураныя касцёлы, прапаведваў.

У хуткім часе ў яго з'явіліся паплечнікі, а яшчэ крыху пазней - у 1209 г. - Папа Інакенцій III зацвердзіў Статут новага братэрства. Так з'явіўся Францішканскі Ордэн.

За два гады да смерці Францішак атрымаў ад Госпада дзіўны дар - стыгматы. Знясілены пастаянным постам і суровым ладам жыцця, 3 кастрычніка 1226 г. ён перадаў Богу свой дух. Менш двух гадоў пасля Папа Грыгорый IX залічыў Францішка да ліку святых.

Увогуле, св.Францішак не вынайшаў нічога, што можна было назваць адкрыццём для хрысціянства. Тым не менш, роля Асізскага бедняка ў гісторыі цяжка недаацаніць.

Яго Ордэн, практычна, заклаў пачатак дзейснаму манаству. Яго духоўнасць напоўніла зместам мастацтва ранняга італьянска Адраджэння, і перш за ўсё Джотта. Яго "Гімн Сонцу" стаў першым вершам на італьянскай мове, даўшы пачатак развіццю паэзіі на нацыянальных мовах і натхніўшы вялікага Дантэ.

Памяць св.Францішка Каталіцкая Царква адзначае 4 кастрычніка


1.Юнацтва

Правадыр і любімец моладзі, Францішак праводзіў дні свайго юнацтва ў бесклапотным вяселлі і радасці, а яго бацька не шкадаваў для свайго каханага сына грошай. Падрабязна


2.Пераўтварэнне

У час малітвы перад крыжам у касцёле св. Даміяна ён пачуў голас, які казаў: "Ідзі, Францішак, адбудуй дом Мой.." Падрабязна


3.Новы шлях

Удзельнічая ў Святой Імшы, Францішак пачуў расказ аб тым, як Збаўца адпраўляе сваіх вучняў і, атрымаўшы згоду біскупа Асізі, пачаў абвяшчаць мір і пакаянне. Падрабязна


4.Пропаведзь евангелля

У падцвярджэнне сапраўднай Хрыстовай веры Францішак прапанаваў жрэцам султана Егіпта прайсці разам з ім праз агонь. Падрабязна


5.Статут

Францішак напісаў статут з 24 главамі, пасля перароблены і зацверджаны Папам Ганорыям III. Падрабязна


6.Каляды ў Грэччо

Францішак глыбока перажываў таямніцу Нараджэння Хрыста. У 1223 г. ён зрабіў у Грэччо калядную містэрыю. Падрабязна


7.Стыгматызацыя

У 1224 г. на гары Верна Францішак атрымаў стыгматы: на яго руках, нагах і ў баку з'явіліся раны - сляды Пакут Гасподніх. Падрабязна


8.Шчаслівая канчына

Адчуваючы набліжэнне смерці, Францішак папрасіў перанесці яго ў царкву Божай Маці Анельскай. Падрабязна


9.Кананізацыя

Папа Грыгорый IX урачыста залічыў Францішка да ліку святых. Падрабязна

Используются технологии uCoz