Духоўнасць | |
На
галоўную
|
![]() Свой вышэйшы жыццёвы ідэал яны бачаць у падабенству Хрысту, а шлях яго рэалізацыі - у жыцці па Евангеллю ў духу беднасці і паслухмянасці. У кожным чалавеку, асабліва ў бедным, няшчасным, пакінутым, яны бачаць брата, які дастойны любові, павагі і чалавечага цяпла. Навакольны свет для францішканцаў - гэта сродак і шлях набліжэння чалавека да Бога; у гэтым - крыніца францішканскай радасці, міратворчай місіі і братэрскіх адносін да прыроды. На працягу вякоў францішканскай духоўнасцю жылі і абагачалі яе шматлікія святыя - не толькі тыя, хто быў афіцыйна далучаны да ліку святых, або благаславёных і чые імёны ўненесены ў францішканскі каляндар, але і тыя, хто да канца застаўся верным францішканскаму ідэалу ў сваім паўсядзённым, часам непрыкметнага для іншых, жыцці.
|